Стихотворение «Боль»

БОЛЬ
Цяпер яны, нібыта птушаняты
Змаглі ж нарэшце завітаць сюды,
Пераступіць парог бацькоўскай хаты,
Зноў перажыць дзіцячыя гады:
Напеў матулі ціхі над калыскай,
Пяшчоту рук, трывогі, непакой,
Вачэй святло, так родных і так блізкіх,
І скроні з вельмі ранняй сівізной.
Яна заўжды вас клікала, чакала,
На шлях кідала погляд праз гады,
І як ей, беднай, часам не хапала,
Каб хто падаў хоць кубачак вады.
Цяпер вы тут. Яня вас не чакае.
Яна маўчыць у непрабудным сне,
І сэрца больш лагоднай хваляй
Напеў матулі вашай не кране.
Яна маўчыць. Яна вас так чакала!
Яна вас бачыла ў трывожных снах.
Ёй вас ў жыцці штодзённым не хапала,
Яе ж цяпер так не хапае вам.
І боль глухі кранае вашы душы,
Мільгае думка: можа, прыйдзе час,
Калі чыёсьці раўнадушша
Кранецца горкай помстаю ў нас.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *