Байка «Неяк дзед падсеў да бабы»

Неяк дзед падсеў да бабы
І сказаў, пацёршы лоб,:
Варта выгнаць самагонкі –
Падыходзіць бульбакоп.
Бабка згодна з гэтай справай,
І ужо праз колькі дзен
Задаволена і жвава
Разлівалі самагон.
Пад Ясную на сняданак.
Жонка чарку наліла.
Во цудоўны быў той ранак –
Дэгустацыя ішла!
Неяк дзень мінуў у працы.
Бачыць жонка вечарком:
Дзед ізноў ідзе пад чаркай,
А гарэлка ж пад замком…
Што за дзіва?
Заўтра зранку пачала за ім сачыць,
Прашмыгнула за фіранку,
Прытаілася, маўчыць.
Неўзабаве дзед з’явіўся,
Кашлянуў, спытаў:”Ты дзе?”
Цішыня. Ён пахіліўся
І руку пад стол вядзе.
І пляскатую бутэльку
Быстрым рухам дастае.
Адкруціў, зірнуў на бэльку,
Галаву задраў і п’е.
Бабку злость ірве на часткі.
Пляшку хутка з-пад стала
Забірае, ставіць пастку,
Там, дзе горкая была.
Дзед ізноў зайшоў у хату,
Кашлянуў, спытаў: “Ты дзе?”
Цішыня, ён пахіліўся
І рукой пад стол вядзе.
Ды як лясне штось як выстрал,
Аж праз цела боль прайшла,
Усхапіўся ён так быстра,
Узляцеў ажно пад столь.
Што за дзіва? Што за здзекі?
Нічога ён не ўразумеў.
А за цёмнаю фіранкай
Рогат бабкі зазвінеў.

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *