Натарыусы і адвакаты дадуць бясплатныя кансультацыі па пытаннях працоўнага, сямейнага, жыллёвага і зямельнага права

51Як скласці завяшчанне ці шлюбны дагавор, атрымаць спадчыну ці вярнуць доўг, дабіцца выканання судовай пастановы ці абараніцца ад шумных суседзяў? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні працоўнага, сямейнага, жыллёв

ага і зямельнага права можна бясплатна атрымаць падчас выстаўкі «СМІ ў Беларусі» і тэматычных акцый у сталіцы.
4 і 5 мая з 14 да 15 гадзін у межах сумеснай акцыі Беларускай натарыяльнай палаты і рэдакцыі газеты «Звязда» натарыусы Мінскай абласной і гарадской натарыяльных акруг бясплатна правядуць кансультацыю на ХХІ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «СМІ ў Беларусі» каля стэнда Выдавецкага дома «Звязда». А 6 мая спецыялісты Міністэрства юстыцыі, Рэспубліканскай калегіі адвакатаў і Беларускай натарыяльнай палаты з 11 да 13 гадзін сустрэнуцца з грамадзянамі ў будынку Міністэрства юстыцыі (вул. Калектарная, 10).
Акцыя прысвечана 72-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, і для ветэранаў створаны спецыяльныя ўмовы для атрымання прававой дапамогі. Яны могуць загадзя звярнуцца да спецыялістаў па тэлефонах: 8 (017) 200 97 55 або 8 (017) 200 03 84. Ветэраны атрымаюць кансультацыю, а пры неабходнасці спецыялісты прыедуць да іх дахаты.
Источник

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *