Нашы святы. Гродзенскі раён

ГродноВось і прайшла зіма. І разам з веснавым цяплом, яркім сонейкам і лагодным ветрыкам завітала да нас вясна. Яна прынесла з сабой шмат святочных дат для членаў Гродзенскай раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ». Гэта і Міжнародны жаночы дзень 8 Сакавіка, 80-гадовы юбілей цудоўнай  жанчыны — Сільвон Ніны Міронаўны, і дні нараджэння актыўных членаў нашай арганізацыі: Багатырэвіч Ганны Вацлаваўны, Куніцкай Марыі Станіславаўны, Лаўнічак Раісы Уладзіміраўны, Раманчук Ніны Іосіфаўны, Салей Валянціны Яфімаўны, Трусь Людмілы Уладзіміраўны.

Віншуем усіх са святамі і ад усяго сэрца жадаем:

Доўгага веку,

у сэрцы спакою,

Здароўя бяз межаў,

Радасці, шчасця,

Спрадвечнае мары

Жыць без маркоты,

З усмешкай на твары.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *