Стихотворение «Навагрудчанка»

Навагрудчанка
Свайму шчасцю сення нават і не веру:
Колькі ж давялося на зямлі блукаць,
Каб свае каханне ў навагрудскім скверы
Адвячоркам веснім раптам напаткаць?
Я такіх, паверце, у жыцці не бачыў,
Аб такой красуні нават і не сніў.
Гэту чарадзейку, думаю, няйначай
Возера мне Свіцязь падняло з глыбінь.
Не адзенне – цуда выткалі ей кросны
З залацістыз зорак-кветак веснавых,
Налібоцкай пушчы векавыя сосны
Казкаю і песняй напявалі сны.
Гушкалі калыску неманскія хвалі,
І кармілі птушкі сваім малаком.
Вырасла прывабнай ды прыгожай стала,-
Кожны з нас, напэўна, марыць аб такой.
Белыя бярозкі стан ей падарылі,
Васількі у косы нівы уплялі…
З яе вуснаў спелых, майму сэрцу мілых,
Нектар асалоды я б заўседы піў.
Срэбранай падковай – светлыя павекі,
ранішняй заранкай тварык зіхаціць.
А з вачэй вяселых радасцю павее,-
Такі позірк чысты, нібы неба сінь.
І мілуюць ножкі, як гавораць людзі,
Быццам вырастаюць ад прыгожых плеч.
Пакарыць такую – ой, як цяжка будзе!
Ды скарыцца мушу, не адходжу прэч.
Паланіла сэрца ў адно імгненне,
Кожны б закахаўся, што тут гаварыць!
Край мой Навагрудскі! Як цяпер упэўнен:
Вось такое цуда ты мне падарыў…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *