Стихотворение «Вечнае»

ВЕЧНАЕ
Я цябе кахаю і люблю дагэтуль,
Вершы для цябе і пра цябе пішу.
І хаця сябе я не лічу паэтам,
Ды ў радках імкнуся расчыніць душу.
Я цябе кахаю і люблю заўседы,
Як дзесяткі, сотні, тысяч год таму,
Для цябе не стануць мае словы медам,
Ды назад ніколі я іх не вазьму.
Я цябе кахаю і люблю бясконца,
За цябе нікога даражэй няма,
У маім акенцы ты адна, як сонца,
Зараніца ранняяя – гэта ты сама.
Я цябе кахаю і люблю так шчыра,
Як магу на цэлым свеце толькі я.
Хай сплывае восень з эжураўлямі ў вырай,
Для мяне вясна ты з песняй салаўя.
Я цябе кахаю і люблю да скону,
Без цябе мне ў цемры не пражыць зусім.
Адлячу я ў неба гэткім жа ўлюбеным,
Са сваім каханнем вечным, незямным.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *