Стихотворение «Беларусь мая!»

БЕЛАРУСЬ МАЯ
Я паеду яшчэ на Смаленшчыну летам,
У бацькоўскай старонцы цішком пастаю
Над ракою Угрой, дзе сядзелі мы з дзедам,
Але зноў Беларусь прыгадаю сваю.
Прыгадаю стракатых палеткаў абшары,
Васільковых азёраў аерную ціш,
Па-наднёманскі бор у смузе, нібы ў мары,
І чароўныя песні аб вечным жыцці.
Прыгадаю людзей працавітыя рукі,
Гарады нашы, вёскі ў кіпенні садоў.
Беларускае мовы пяшчотныя гукі
У смаленскай гаворцы пачую ізноў.
Ды ўзгадаю вайну, калі дом роднай маці
Я згубіў у віхуры страшэнных падзей,
Калі голаў гаротнага малога дзіцяці
Беларусь да сваіх прытуліла грудзей.
Ды былі пакалечаны грудзі вайною,
На апалены дол з іх бруілася кроў…
Вось і я асвянцон той гаючай крывёю,
Як мільёны маіх беларускіх братоў.
Беларусь! Ты другой роднай маці мне стала.
Палюбіў я лугі твае, пушчы, палі.
Узняла ты мяне, ты мяне ўзгадавала,
У адданасці шчырай да мудрай зямлі.
І сустрэў тут аднойчы я шчодрай парою,
Калі водар антонавак поўніць сады,
Беларусачку – ладу з касой залатою.
Зёй звязалі мы лёсы свае назаўжды.
Сын наш вырвс ужо. Вочы – сінь паднябесся.
Косы ўнучак – што наш беларускі лянок…
Хочам мы, каб звінелі іх мірныя песні,
Каб не чулі яны пра вайну і здалёк.
На Смаленшчыну ў госці паеду я летам.
У бацькоўскай старонцы, як сын, пастаю.
Над імклівай Угрой, дзе сядзелі мы з дзедам,
Ды ізноў Беларусь прыгадаю маю.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *