Стихотворение «УСПАМІН»
УСПАМІН
Як вясна настане і цвітуць сады,
У гарадской кватэры млею ад нуды,
Не выношу шуму, спешкі, мітусні,-
Мяне вабіць поле, вабіць неба сінь.
Ледзь праменьчык сонца зазірне ў акно,
Завітаць ў дзяцінства ўжо гатоў даўно.
Пакідаю горад, крочу па шашы,-
Так цудоўна, светла стала на душы.
Я ж вясковы хлопец, сын лугоў і ніў,
Мяне поіць водар хмельны, веснавы.
Пад напевы кленаў, прыгажосць бяроз
Хоць і басаногім, ды шчаслівым рос.
Мне з дзяцінства песня матчына гучыць,
Што жыццю вучыла, родны край любіць.
Не пужала стома, наватмазалі,
Як хадзіў з касою, з плугам па раллі.
…Кланяюцца долу жыта каласы,
І ячмень тапырыць рыжыя вусы,
Ды стаіць пшаніца залатой сцяной,
Бы блакіт нябесны, сінявокі лен.
Пчолкам сенажаці дораць нектар-сок.
Сцежка ўдаль уецца, нібы паясок,
І вядзе за рэчку, дзе птушыны хор,
Запрашае шчыра ў сасновы бор.
Ягады лясныя, белыя грыбы,
Як казалі людзі, граблямі граблі.
Я пап’ю з крыніцы гаючай вады,-
Думаю, што вечна буду маладым.
…Скончылася казка дзіўная, як сон,
Час аздобіў скроні белым серабром.
Мроіцца дзяцінства, навявае сум,-
Дайце чарадзея, каб яго вярнуў.