Стихотворение «Трэба жыць!»
Трэба жыць!
Калі здаровы ты і моцны,
Калі нічога не баліць,
То думаеш , што так і трэба –
А як жа начай – трэба жыць!
Калі ж хвароба прыпляцецца
І моцна што табе баліць,
Тады і белы свет нямілы,
Але што зробіш – трэба жыць!
А калі раптам як гром з неба
Бяда аднекуль прыляціць,
З бядой ты згодзішся таксама
Бо і з бядою трэба жыць!
Каліж цябе пад ногі топчуць,
У цябе ад злосці ўсё кіпіць,
А ты маўчыш, цярпіш, трываеш,
Хоць вельмі цяжка – трэба жыць!
Калі нязносна цяжка стане,
Што трэба плакаць, галасіць,
Чакай, што лепшы дзень настане,
Чакай і думай – трэба жыць!