Пенсійны ўзрост: ці варта павышаць?
Размовы пра магчымасць павышэння пенсійнага ўзросту вядуцца даўно. І хаця афіцыйнай заявы аб гэтым ад Мінпрацы пакуль не гучала, рэформы, здаецца, нам не пазбегнуць. Сёння на 100 асоб працаздольнага ўзросту прыпадае 40 пенсіянераў. У будучыні дыспрапорцыя толькі павялічыцца. Дзяцей ва ўзросце 10-14 гадоў у нас каля 440 тысяч, а тых, каму засталося пяць гадоў да выхаду на пенсію, — 720 тысяч. Пры такім раскладзе відавочна, што забяспечыць усіх выплатамі будзе цяжка.