Дзяцінства, апаленае вайной. Гродна, раён

55Вось ужо больш за 70 год наша краіна жыве мірным жыццем: плённа працуюць дарослыя, вучацца і проста гуляюць дзеці. Але ёсць сярод нас і тыя, хто нарадзіўся ў далекія 30-ыя гады і ў 41-м марылі пайсці ў школу.Толькі замест вясёлага школьнага званка ім давялося пачуць гул гармат, стрэлы і выбухі. Патрапіць у школьныя классы гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі толькі ў пераможным 1945. У Гродзенскай раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” налічваецца 17 такіх “дзяцей вайны”. Некаторыя з іх падзяліліся сваімі ўспамінамі пра тыя цяжкія гады.
Марыя Іванаўна Ватыль успамінала, як яна пайшла ў І клас: “Не было нічога: ні кніг, ні сшыткаў… На ўвесь клас быў толькі 1 буквар, ды і той – толькі ў настаўніка.”
Іван Канстанцінавіч Трафімовіч узгадваў, што хадзіў у школу толькі зімой, таму што ў астатнія сезоны трэба было дапамагаць па-гаспадарцы бацькам – пасці кароў.
Рапецкая Лідзія Пятроўна адзначыла, што яна, наадварот, зімой рэдка хадзіла ў школу, таму што не было абутку.
Ваеннае ліхалецце дало аб сабе знаць – усе гэтыя людзі страцілі зрок. Але яны не страцілі сваёй чалавечнасці, не страцілі прагі да жыцця і жадання працаваць. І калі на прадпрыемстве “Фільтр” адкрыўся цэх надомнай працы, яны сталі яго працаўнікамі.
Мінула шмат гадоў. Зараз гэта ўжо людзі сталага ўзросту, але яны па-ранейшаму не сядзяць склаўшы рукі: вядуць гаспадарку, дапамагаюць дзецям і ўнукам, актыўна ўдзельнічаюць у жыцці Гродзенскай раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” і з’яўляюцца самым яскравым прыкладам жыццялюбства і аптымізму.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *