Мы можам усё! Гродзенская раённая арганізацыя
Пад такой назвай прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці. Акрамя удзельнікаў на свята былі запрошаны і ганаровыя госці: старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ» Ірына Барысаўна Новікава, загадчык сектара сацыяльнай падтрымкі ўпраўлення па працы Гродзенскага райвыканкама Раманава Алена Багуславаўна, загадчык аддзялення тэрміновага абслугоўвання ТЦСАН Гродзенскага раёна Максімчык Алена Генадзьеўна.
Удзельнікі мастацкай самадзейнасці падрыхтавалі канцэртныя нумары. Свае вершы чытала актыўны член арганізацыі Людміла Станіславаўна Буйноўская. Самыя сталыя матулі- Багатава Станіслава Канстанцінаўна, Варанцова Любоў Іванаўна, Салей Валянціна Яфімаўна- частавалі ўсіх цудоўнымі смачнымі пірагамі ўласнага прыгатавання. Валанцёры раённага аддзялення «Чырвонага Крыжа» ўручылі прысутным харчовыя наборы.
Цікавыя конкурсы, падрыхтаваныя для удзельнікаў свята інструктарам Гродзенскай абласной арганізацыі Багдановіч Аленай Станіславаўнай, песні, байкі, танцы — усё гэта дапамагло стварыць цудоўнае запамінальнае свята.
Да новых сустрэч!