«Шчодрыя калядкі». Гродзенскі раён

Зіма багатая на святы: Новы Год, Каляды… А якое ж свята без добрага настрою і падарункаў?

Вось і ў Гродзенскай раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» адбылося свята «Шчодрыя Калядкі». Нават снежная замець не стала перашкодай  для ўдзельнікаў мерапрыемства. Прыемным і адначасова ўрачыстым момантам стала ўзнагароджанне Буйноўскай Людмілы Станіславаўны дыпломам за ўдзел у першым абласным інтэрактыўным літаратурным конкурсе «Жизнь прекрасна!» А ўсе удзельнікі свята атрымалі гуманітарную дапамогу ад ДКТ «Карытас» пад кіраўніцтвам ксяндза Віталія Дабраловіча. Шчырыя словы падзякі члены арганізацыі выказваюць Алегу Гарбачову, які ведае ўсе надзённыя патрэбы членаў арганізацыі і заўсёды знаходзіць магчымасць дапамагчы.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *