За тыдзень – Вялікдзень!
Верба б’е – не заб’е.
Вербная нядзеля – гэта заўжды вясенняе свята. Першае дрэва, якое распускаецца вясной – вярба, гэта сімвал абуджэння вясны і жыцця.
24 сакавіка інваліды па зроку Іўеўскай раённай арганізацыі “БелТІЗ” сабраліся, каб падрыхтавацца да Вербнай Нядзелі. За некалькі дзён да гэтай сустрэчы нарэзалі галінкі вербы, набылі каляровую паперу, яркія стужкі, засушаныя кветкі і іншыя неабходныя матэрыялы.
Сустрэча адбылася ў памяшканні ТЦСАН. Члены арганізацыі з добрым настроем, зацікаўленнасцю і з любоўю упрыгожвалі галінкі вярбы пры дапамозе спецыяліята ДПІ Станулевіч Маргарыты Валер’еўны. Пад час сустрэчы яны даведаліся шмат цікавага аб сутнасці свята Вербнай нядзелі, яго гісторыі і традыцыі.
Час прайшоў незаўважна. З уласнаручна упрыгожанымі галінкамі вярбы удзельнікі мерапрыемства разышліся па дамах у самым добрым настроі.