Шчаслівы той, хто ўмее тварыць. Ивье
Імкненне да прыгажосці ўласціва амаль кожнаму чалавеку. У любой рабоце чалавек заўсёды стараецца, каб вынікі яго працы былі не толькі карыснымі, але і прыгожымі. Іншы раз практычнай патрэбы ў вышытай карціне, сувенірах з бісеру, саломкі, паперы і іншых матэрыялаў быццам бы няма, але чалавек такім чынам рэалізуе свае мастацкія імкненні, сваю цягу да прыгажосці.
У Іўеўскауй раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” ёсць людзі з багатай фантазіяй, таленавітыя, шчодрыя душой. На чарговай сустрэчы у клубе “Надзея” , якая адбылася у раённай бібліятэцы, члены арганізацыі дэманстравалі свае вырабы дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва, а затым з захапленнем вучыліся плесці карзінкі з паперы. Майстар-клас па пляценню з паперы праводзіла Жульпа Галіна Станіславаўна.
Усіх зацікавілі прыгожыя вырабы з паперы Нацэвіч Марыі Станіславаўны, выкананыя у тэхніцы арыгамі. Нацэвіч М.С. таксама паказала прыёмы работы з паперай.
Напрыканцы сустрэчы адбылося традыцыйнае чаяпіцце — усе частаваліся прысмакамі, прыгатаванымі сваімі рукамі. Ніна Адамаўна Радкевіч падзялілася рэцэптам і сакрэтам прыгатавання самых смачных пончыкаў.
Інвалідам па зроку, як і ўсім людзям, хочацца нечага светлага, прыгожага, незвычайнага, яны ўсюды так ці інакш імкнуцца ўносіць у сваё жыцце прыгажосць.